[BL] запрашаем на навучанне Ўсході Экспрэс
[BL] Шаноўныя сябры, запрашаем на навучанне Ўсході Экспрэс!
7 кастрычніка 2020 (серада) з 19:30 да 21:00 у межах Кангрэсу Сумеснай Трансгранічнай працы – Люблін 2020, будзе арганізавана навучанне Ўсходняга Экспрэсу з анлайн трансляцыяй сустрэч.
Яно падзелена на два модулі: першая частка будзе датычыцца прэзентацыі дзейнасці Выдавецтва Варштаты Культуры ў Любліне. На навучанне будуць запрошаны госці: эксперт ў тэме ўсходняй літаратуры, а таксама паслухаем творцаў з Беларусі, Літвы і Украіны. Другая частка сустрэчы пасвечана цяперашняй сітуацыі ў Беларусі. Гасцямі будуць выбітныя беларускія аўтары.
Першая частка будзе прысвечана дзейнасцi Выдавецтва Варштаты Культуры ў Любліне, а менавiта серыi кнiг «Усходні Экспрэс». Таксама адбудзецца прэм’ера прома-стужкi серыi, да удзелу ў якой мы запрасiлi пiсьменнiкаў i перакладчыкаў «Усходняга Экспрэсу», а менавiта: Багдан Задура, Вольга Вевюра, Камiл Пецела, а таксама самыя выбiтныя сучасныя пiсьменнiкi з краiн Серэдне-Ўсходняй Еўропы, Юрый Андруховіч, Аляксандр Бойчэнка, Арцём Чэх, Мікола Рабчук, Наталка Сняданко і іншыя. Другая частка сустрэчы будзе прысвечана цяперашняй сітуацыі ў Беларусі. Госці – выбітныя беларускія аўтары Юля Цiмафеева i Альгерд Бахарэвiч, а таксама эксперт ў тэме ўсходу прафесар Томаш Стэпнеўскi з Iнстытуту Сярэдняй Еўропы. Мадэрацыя – Аляксандры Зiнчук. Фiльмавы матэрыял – Ганна Лiнкоўска.
«Усходні Экспрэс» – гэта выдавецкая серыя Выдаўніцтва Варштаты Культуры ў Любліне, мэта якога прэзентаваць польскім чытачам самыя новыя тэксты літаратараў нашых усходніх суседзяў, якія пішуць пра самыя актуальныя для іх праблемы, не пазбаўленыя крытычнай дыстанцыі і гумару ў дачыненні да Еўропы, сябе ў Еўропе і Еўропы ў сябе.
У серыі «Усходні Экспрэс» у першую чаргу апублікавана проза розных напрамкаў і стыляў, таксама эссэ і вершы. Аўтары «Усходняга Экспрэсу» – гэта самыя выбітныя мастакі Ўкраіны, Беларусі або Літвы, такія як Юрый Андруховіч, Андрэй Бондар, Аляксандр Бойчэнка, Андрэй Любка, Галіна Крук, Мікола Рабчук, Наталка Сняданко і інш. Сярод выданай серыі ёсць таксама кнігі з апавяданнямі Алега Сянцова – рэжысёра і празаіка, які прабыў за кратамі ў Расіі 5 гадоў. Шмат выданых пазіцый тлумачыў Богдан Задура – адзін з самых выбітных польскіх перакладчыкаў украінская прозы і паэзіі. Назва серыі «Усходні Экспрэс» суадносіцца з такімі добрымі праектамі «літаратурных цягнікоў», як еўрапейкі Literature Express Europe 2000 (больш ста пісьменнікаў і паетаў з 43 краін падарожнічала ад Лісабона да Берліна) і ўкраінскі Поцяг76 (Цягнік 76) – інтэрнэт часопіс прысвечаны культуры Еўропы Сярэне-Усходняй.